Знакамітая балерына і педагог Ірына Мікалаеўна Савельева нарадзілася ў Ленінградзе ў 1931 годзе. Яна вучылася ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Ваганавай), а затым танчыла ў тэатрах оперы і балета Ашхабада (ўдастоена звання заслужанай артысткі Таджыцкай ССР), Душанбэ, Чэлябінска, Куйбышава.
На беларускай сцэне Ірына Савельева дэбютавала ў балеце "Лебядзінае возера". У архіве тэатра захаваліся артыкулы і рэцэнзіі на спектаклі з удзелам балерыны, аўтары якіх захапляюцца паэтычнасцю яе танца, заўсёды дакладнага па малюнку і ідэальнага па форме. У газетах тых гадоў пра партыю Адэты-Адыліі ў выкананні Савельевай, крытыкі пішуць: «Атрымліваючы асалоду ад бездакорнага пластычнага малюнка яе танца, забываеш пра сцэну, пра ўмоўнасць балетнага мастацтва...» «У танцы Савельевай прыцягвае спакойная мяккасць, стрыманасць... Артыстка пазбягае які-б там ні было афектацыі, дэманстрацыі поз. Танец льецца роўна, як песня, і зусім не заўважаеш складаных тэхнічных прыёмаў...»
Аб дуэце Ірына Савельева - Валерый Міронаў ў «Лебядзіным возеры» аўтары рэцэнзій захоплена пішуць, што нягледзячы на тое, што гэтыя артысты належаць да розных школ - ленінградскай і маскоўскай - у іх выканальніцкай манеры шмат агульнага - «пявучасць танцавальных ліній, непарыўная сувязь пластыкі з музыкай, элегічнасць ў адажыо, упэўненасць у дуэтных танцах».
На другую работу Ірыны Савельевай на беларускай сцэне - партыю Кітры ў балеце «Дон Кіхот», у прэсе таксама засталіся захопленыя водгукі, аўтары пішуць, што ў партыях Кітры і Базіль Ірына Савельева і яе партнёр Валянцін Давыдаў «падкупляюць сваёй жыццярадаснасцю, тэмпераментам». Крытыкі падкрэсліваюць яркасць выканання, шчырую эмацыйнасць і тое, што «знакамітае па дэ-дэ апошняга акта ішло пад бесперапынныя апладысменты глядзельнай залы». Гэтая партыя стала адной з візітных картак балерыны.
Пра яе працы ў балеце «Баядэрка» таксама захопленыя водгукі: «Балерына ярка перадае псіхалагічныя нюансы ў характары гераіні, глыбока выяўляе эмацыйную сутнасць музыкі» ... «Лёгкасць скачка, бліскучы танец, вытанчаная чэканнасць канчатковых поз - усё гэта пакарае гледачоў у балеце «Баядэрк», дзе Ірына Савельева выконвала партыю Гамзацці».
Сярод лепшых партый балерыны на беларускай сцэне, дзе яна бліскуча выступала з 1959 да 1972 год, - Адэта-Адылія ў «Лебядзіным возеры» і Аўрора ў «Спячай прыгажуні» Пятра Чайкоўскага, Кітры ў «Дон Кіхоце», Нікія і Гамзацці ў «Баядэрцы» Людвіга Мінкуса, Джульета ў «Рамэа і Джульеце» Сяргея Пракоф'ева і Фрыгія ў «Спартаку» Арама Хачатурана, Жызэль ў аднайменным балеце Адольфа Адана. Балерына бліскала і ў беларускіх нацыянальных балетах: Марыя ў «Мары» Яўгена Глебава, Анежка ў спектаклі «Святло і цені» Генрыха Вагнера.
Ірына Мікалаеўна Савельева адбылася і як педагог - яна пачала выкладаць у Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжы (беларускай харэаграфічнай вучэльні) ў 1962 годзе і працавала там да 2013 года. Сярод яе вучаніц - такія зоркі беларускага балета, як народныя артысткі Беларусі Людміла Бржазоўская, Ніна Паўлава, Вольга Гайко, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяна Шаметавец, Марына Вежнавец і многія іншыя.
Марына Вежнавец: «Мы вучыліся ў Ірыны Мікалаеўны з шостага класа. Наш выпуск - дзевяць балерын, якія танчаць і з'яўляюцца вядучымі артысткамі і ў беларускім Вялікім тэатры, і ў тэатрах іншых краін. Мы вельмі сябруем да гэтага часу. Акрамя прафесійных, яна заклала ў нас сапраўдныя чалавечыя якасці. І яе словы заўсёды з намі. За ўсе гады працы ў тэатры не было дня, каб мы яе з удзячнасцю не ўзгадвалі. Кожны дзень мы становімся да балетнага станка і ў думках размаўляем з ёй. Усё, што Ірына Мікалаеўна перадала нам - веды і вопыт - мы беражліва захоўваем. Я перадаю гэта сваім вучням, мае вучні будуць перадаваць наступным. Яна жыве ў нас і будзе жыць у нашых вучнях».
Вольга Гайко: «Яна заўсёды была для нас прыкладам, вучыла стойкасці, сіле характару, уменню адстойваць сваё меркаванне. Натхняла не толькі як выдатны, разумны педагог, але і як моцная жанчына. Мы дзякуем за кожны дзень, праведзены з ёй ».
Ирина Савельева
Балет "Дон Кихот", И.Савельева и Н.Красовский
Балет "Дон Кихот", И.Савельева и В.Давыдов
И.Савельева и В.Давыдов в спектакле "Лебединое озеро"