Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Сустрэча з легендай балета

 

«Ёсць людзі, якія нясуць у сабе нейкую схаваную крыніцу святла. Яны ўваходзяць у пакой – і ў пахмурны дзень яна быццам асвятляецца сонцам. Гэтая балерына нясе ў сабе святло мастацтва, якім жыве, – мастацтва балета. Гэта – асаблівасць яе светаадчування, яе душы, яе характару...» Усё гэта – пра Таццяну Шаметавец...


Яна прыйшла ў беларускі балет ў 1979 годзе – 40 гадоў назад! – і танчыла да 2005-га. Для артыстаў балета тэрмін немалы. Але яе прыхільнікам здаецца, што яна пайшла са сцэны рана, яны сумуюць па яе характарных ролях, якія яна ўвасабляла ярка і таленавіта. Цяпер заслужаная артыстка рэспублікі – загадчыца балетнай трупай і балетмайстар-рэпетытар Вялікага тэатра Беларусі. І той свет, які яна выпраменьвала, будучы на сцэне, нікуды не прапаў – цяпер яе талент дапамагае раскрыць патэнцыял новых зорак балета.


Таццяна Шаметавец, легенда беларускага балета, стала самай першай выканаўцай наступных партый у пастаноўках Валянціна Елізар'ева: Блудніца («Карміна Бурана» К. Орфа), Дзева-выбранніца («Вясна Свяшчэнная» І. Стравінскага), Дзяўчына («Балеро» М. Равеля ), Ганна Багранародная («Страсці / Рагнеда» А. Мдзівані) і інш.


Невыпадкова 1 кастрычніка, калі ў Вялікім тэатры даюць дзве знакавыя пастаноўкі Валянціна Мікалаевіча – «Карміна Бурана» і «Кармэн-сюіта», у якіх у свой час бліскала Таццяна Шаметавец, за гадзіну да пачатку спектакляў – да 18:10 – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, загадчыца балетнай трупай і балетмайстар-рэпетытар Вялікага тэатра запрашае гледачоў у ўтульную Камерную залу імя Л.П. Александроўскай на творчую сустрэчу. Што прывяло яе ў балет – лёс ці воля бацькоў?.. Ці шкадуе яна хоць на імгненне аб тым, што танец стаў яе жыццём?.. Пра якія пастаноўки і вобразы ўспамінае з асаблівай цеплынёй?.. Усе гэтыя і многія іншыя пытанні вы зможаце задаць ў аўторак, 1 кастрычніка, калі прыйдзеце ў малую залу да 18:10. (Цэнтральныя дзверы тэатра будуць адчыненыя ў 17:45. Уваход па квітках на вячэрнія балеты.)

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры