На вялікай сцэне падчас навагодніх свят будуць паказаны адны з лепшых спектакляў для ўсёй сям'і:
***
Снежная каралева вяртаецца ў Вялікі тэатр у снежні. На сцэне тэатра - шэсць паказаў оперы для ўсёй сям'і С. Баневіча "Гісторыя Кая і Герды...". Самая вядомая казка ажыве на галоўнай музычнай сцэне краіны ў самы чароўны час у годзе... Чым абярнуцца новыя спробы халоднай і злой прыгажуні ператварыць гарачае кахаючае сэрца ў лёд - убачым!
«Опера «Гісторыя Кая і Герды» дапаможа дарослым зноў стаць дзецьмі, - гаворыць галоўны рэжысёр тэатра Ганна Маторная. - Гэта адна з самых галоўных нашых задач. Жадаецца вярнуць гледачоў у дзяцінства, закрануць тыя самыя глыбінныя струны душы, якія дазволяць успомніць ім, што такое шчасце і сапраўднае каханне. Бо толькі сапраўднае каханне здольнае перамагчы зло і страх... Абяцаю: у фінале нашай гісторыі ўсе льды абавязкова растануць...»
Калі: 23 снежня ў 18.00, 24 снежня ў 11.00, 26 снежня ў 19.00, 27 снежня ў 12.00, 29 снежня ў 19.00, 30 снежня ў 11.00.
***
Няўжо можна ўявіць зімовыя святы без чароўнай музыкі Пятра Чайкоўскага? Канечне не! Зусім хутка на нашай сцэне ажывуць лялькі, шэрыя мышы стануць каралямі, маленькія дзяўчынкі - прынцэсамі, а ў звычайны свет прыйдзе цуд - разам з цудоўнай гісторыяй пра зачараванага Шчаўкунка. Так, гэты спектакль - святочны, па-дзіцячы добры і шчыры, але па-даросламу філасофскі і шматзначны.
Калі: 24 снежня ў 18.00, 30 снежня ў 18.00, 5 студзеня ў 19.00, 6 студзеня ў 18.00.
***
29 снежня (у 12:00) Вялікі тэатр чакае малых на казачны балет аб трох парасятах - братах Ніфе і Нуфе і сястрычцы Нафе, якія вырашылі пабудаваць новы домік. Да іх на дапамогу прыбеглі-прыляцелі ўсе суседзі. Вядома, праца пайшла весялей, але настолькі шумна стала ў лесе, што прачнуўся Шэры воўк… Старая добрая гісторыя «Тры парасяці» падорыць шмат радасці вашым дзеткам!
***
5 студзеня ў 12:00 і 6 студзеня ў 11:00 мы чакаем дзяцей на казачнай оперы для ўсёй сям'і - "Пінокіа". Адпраўляемся ў найцікавае вандраванне разам з драўляным чалавечкам і яго сябрамі. На няпростым шляху іх чакае нямала цяжкасцяў і небяспек, але, прайшоўшы ўсе выпрабаванні, Пінокіа зможа шмат што ўсвядоміць і зразумець галоўнае... Сучасны кампазітар Глорыя Бруні злучыла ў сваім творы, здавалася б, рэчы несумесныя, як оперныя спевы і, напрыклад, . .рэп. Дадайце да гэтага яркія касцюмы, грым, цікавыя рэжысёрскія хады, акцёрскую гульню - і атрымліваецца казка, якая спадабаецца як хлопцам, так і іх бацькам.
Нагадаем, што кожны гэты спектакль будзе папярэднічаць навагодняя праграма ў фае тэатра: дзеці змогуць прашаптаць сваё запаветнае жаданне на вушка Дзеду Марозу, ну і вядома - гуляць, весяліцца, удзельнічаць у пацешных віктарынах, адгадваць загадкі, спяваць песні, чытаць вершы, танчыць, вадзіць карагоды каля ёлкі.